У гонар барабаншчыка гурта NIRVANA назвалі вуліцу
Першага жніўня, адну з вуліц амерыканскага горада Уорэн перайменавалі з Market Alley (Рынкавая алея) у Dave Grohl Alley (Алея Дэйва Гроўла), у гонар былога барабаншчыка гурта NIRVANA і цяперашняга франтмэна Foo Fighters Дэйва Гроўла. На цырымонію перайменавання вуліцы былі запрошаныя мясцовыя мастакі. Яны размалявалі сцены уздоўж алеі ў адпаведнасці з тэматыкай песень Foo Fighters.
Сам Гроўл таксама прыехаў на цырымонію ў свой родны горад. Музыка атрымаў ключ ад горада, выканаў некалькі песень, прадставіў публіцы сваіх бацькоў і выступіў з урачыстай прамовай, у якой прызнаўся, што "ў дзяцінстве яму тут вельмі падабалася".
music.open.ua