У Горках верніка аштрафавалі за распаўсюд Бібліі
Верніка горацкай грамады Евангельскай царквы Пятра Маланачкіна аштрафавалі на 5 базавых велічыняў за распаўсюд Бібліі, Новага Запавета і Дэкларацыі правоў чалавека. Пятро Маланачкін: Яны вырашылі мяне пакараць. Забараніць распаўсюд Бібліі, Новага запавету, іншую рэлігійную і прававую літаратуру. Выклікалі на паседжанне камісіі райвыканкаму. Забаранілі і далі штраф 5 базавых велічынь. Нібыта я парушыў добраўпарадкаванне Горак. Хоць там проста вісеў стэнд на дрэве, і ніякага добраўпарадкавання ён не тычыўся.
Стэнд з кнігамі, якія мог узяць сабе кожны, вісеў больш за 4 гады каля дома Пятра Маланачкіна. Яго некалькі разоў ламалі, міліцыя нават шукала злачынцаў і некалькіх судзілі. Чаму цяпер Біблія стала перашкаджаць мясцовым уладам, невядома. Самі горацкія евангелісты звязваюць гэта з тым, што яны сабралі некалькі тысячаў подпісаў супраць будаўніцтва АЭС і напісалі ліст Лукашэнку.