У Грэцыі бастуюць урачы, чыноўнікі і турэмшчыкі

Забастоўка працягнецца 24 гадзіны. Днём у сераду 9 ліпеня актывісты прафсаюза, які аб'ядноўвае работнікаў дзяржсектара, праводзяць масавы мітынг на цэнтральнай афінскай плошчы. Акцыі пратэсту супадаюць па часе з прыездам у Афіны прадстаўнікоў "тройкі" міжнародных крэдытораў Грэцыі, якія збіраюцца праверыць, як ажыццяўляюцца меры, прынятыя ўрадам для выхаду з фінансавага крызісу.

Раней крэдыторы ўжо давалі высокую ацэнку намаганням Грэцыі, якая праводзіць палітыку жорсткай эканоміі вось ужо чатыры гады.