У Гродне пройдзе піўны фестываль
Гарадскія ўлады збіраюцца правесці яго ў пачатку верасня.
Фестываль пройдзе ў парку імя Жылібера, паведамляе афіцыйная газета гарвыканкама “Гродзенская праўда”. На яго запросяць вытворцаў пеннага напою з усёй краіны.
“Піўное” мерапрыемства запланаванае ў межах выставы “Еўрарэгіён”. Акрамя выставы прадукцыі беларускіх бровараў на ёй пройдзе паказ тавараў лёгкай прамысловасці пад назвай "Grodno Fashion Day", а таксама кірмаш турыстычных паслуг.