У Гродне адбудзецца прэзентацыя кнігі “Магдэбурская Гародня”

Кніга гісторыка Юрыя Гардзеева “Магдэбурская Гародня” выйшла з друку. Аўтограф-сесія аўтара адбудзецца ў Гродне 24 ліпеня, ад 17.00 да 19.00, у памяшканні Таварыства Беларускай Школы.
"Магдэбурская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)" - першая кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка", якая выдаецца мясцовым Рухам “За Свабоду” пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча.

Выданне распавядае пра планаванне і забудову Гродна ў перыяд Магдэбурскага права (ад 1496 г. да канца XVIII ст.); пра сацыяльную тапаграфію гродзенскіх вуліц і плошчаў; пра саслоўныя і маёмасныя адносіны, а таксама пра сацыяльную стратаграфію і прафесійныя структуры горада.