У Гродне адкрылася выстава калядных паштовак
16 снежня ў Гродне ў офісе гарадской філіі грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай школы" адкрылася выстава паштовак "Насустрач Калядам". На выставе дэманструецца больш за сто калядных паштовак. Экспанаты выставы сабраныя аматарамі беларушчыны ў гродзенскіх мястэчках і вёсках. Найстарэйшыя з экспанатаў датуюцца пачаткам ХХ стагоддзя. Паштоўкі адлюстроўваюць не толькі жыццё гродзенцаў у розныя гістарычныя перыяды, але і змену ўладаў, якія панавалі на гродзенскіх землях. Таму ў экспазіцыі можна ўбачыць паштоўкі на польскай, беларускай, рускай і нямецкай мовах.
Адмыслова да адкрыцця выставы "Насустрач Калядам" аддрукаваная калядная паштоўка з малюнкам Каложскай царквы — помніка гродзенскай школы архітэктуры XII стагоддзя. Паштоўка была намаляваная ў 1959 годзе Івонкай Сурвіллай, цяперашнім прэзідэнтам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выстава будзе працаваць да 16 студзеня, паведамляе БелаПАН.