У Гродне будуць выпускаць першы беларускі цэментавоз

Першы беларускі цэментавоз будуць выпускаць у Гродне на мясцовым механічным заводзе.  Такі падарунак да 20-годдзя прадпрыемства рыхтуюць яго спецыялісты. Як паведамілі на заводзе, гэта будзе зусім новы транспарт для перавозу цэменту, зроблены па нямецкай тэхналогіі. Ужо падрыхтаваная праектная дакументацыя. 

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна