У Гродне будуюць самы вялікі мост у Беларусі
Ён злучыць берагі Нёмана. Мост ужо называюць беларускім рэкардсменам з-за яго вышыні і даўжыні. Пасля завяршэння ўсіх працаў вышыня маста над узроўнем вады складзе 27 метраў. Вышэй у краіне пакуль яшчэ не будавалі, паведамляе тэлеканал СТВ.
У лідэрах гэты мост і па даўжыні праезнай часткі. Чатыры паласы злучаць берагі ракі ў самой высокай кропцы Гродзенскага ўзвышша. Адлегласць паміж імі чвэрць кіламетра.
Каб пабудаваць такі гігант, выкарыстоўваюць самыя сучасныя тэхналогіі. Замест трох традыцыйных апор, тут іх пяць. Аснаванне кожнай з іх знаходзіцца на 30-метровай глыбіні пад зямлёй. Толькі на адну апору сыходзіць каля двух тысяч кубоў бетону, гэта больш чым на 10-павярховы дом. Але будаўнікі працуюць з апярэджаннем графіка ў дзве змены не зважаючы на маразы.