У Гродне былая эмігрантка скончыла жыццё самагубствам
Жыхарка Гродна павесілася на сабачым павадку. Першы раз яна спрабавала скончыць з сабою ў красавіку. Тады наглыталася таблетак і пырнула сябе нажом у жывот. Яе паспелі выратаваць: сыны вызвалі "хуткую".
Незадоўга да гэтага 55-гадовая жанчына вярнулася з Іспаніі, дзе яна працяглы час працавала. У яе пачалася дэпрэсія. Яна казала, што за мяжой жыць было лепей. Некаторы час за ёй назіралі медыкі. Аднак у канцы лета дэпрэсія вярнулася. На гэты раз гродзенка зачыніла дзверы ў пакой, дзе сын працаваў за кампутарам, і павесілася ў калідоры.