У Гродне цыркавая макака скокнула пад колы тралейбуса

У Гродне тралейбус наехаў на макаку, якая, спалохаўшыся вулічнага руху і шуму, выбегла на дарогу пад колы грамадскага транспарта. Малпчка, што збегла з цырка-шапіто "Руссоли", ад атрыманых пашкоджанняў сканала на месцы.
Па словах відавочцаў, кіроўца тралейбуса паспрабаваў затармазіць, але было позна.

У цырку "Руссоли" шасцігадовая макака грала ключавыя ролі ў некалькіх нумарах.

"Телеграф"