У Гродне ДАІ вядзе прапаганду пры дапамозе гарэлкі

Лозунг “Выпіў — не сядай за руль” з’явіўся на бутэльках з гарэлкай, якую выпускае Гродзенскі завод. Ініцыятыва належыць мясцовым даішнікам. Яны вырашылі, што прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў сярод насельніцтва будзе плённай, калі змяшчаць каляровыя заклікі на самых папулярных прадуктах харчавання мясцовай вытворчасці.

Тым, хто закусвае батонам, лішні раз нагадаюць, што ехаць можна толькі на зялёнае святло. Лагатыпы змешчаны і на пачках з малаком і кефірам. У хуткім часе ў продажы павінна з’явіцца вараная кілбаса, упакоўка якой заклікае пераходзіць вуліцу на зялёнае святло.