У Гродне “хуткая дапамога” збіла пешахода

Буйная аварыя з пацярпелымі адбылася на скрыжаванні вуліц Лермантава і Віленскай у Гродне. Машына “хуткай дапамогі”, якая ехала па тэрміновым выкліку, сутыкнулася са спіртавозам, вылецела на астравок бяспекі, перавярнулася і збіла пешахода.

Як паведамілі ў гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі, кіроўца “хуткай” з пераломам ключыцы, а таксама пешаход былі шпіталізаваныя.

Пасля аварыі на некаторы час быў паралізаваны рух транспарту. Вінаватыя ў здарэнні высвятляюцца.

“Вечерний Гродно”