У Гродне камунальшчыкі выклікалі ў суд нябожчыка

Мужчыну, які памёр больш за тры гады таму, выклікалі ў суд гродзенскія камунальшчыкі. Увесь гэты час яны дасылалі нябожчыку рахункі за кватэру. Высветлілася, што мужчына быў адзіны, хто быў у ёй прапісаны. Спадчыну на кватэру пасля яго смерці ніхто не афармляў. Газета "Вечерний Гродно" адзначае, што пасля сваёй смерці гродзенец "недаплаціў" ЖКГ больш за два з паловай мільёны рублёў разам з пенёй.