У Гродне махлярка здавала чужыя кватэры

Як мiнiмум 11 чалавек пацярпелi ад дзеянняў махляркi, якая арудавала ў Гродне "пад шыльдай" здачы ў наём кватэры. Паводле iнфармацыi праваахоўнікаў, пакуль не выяўленая жанчына праз рэкламную аб’яву сама зняла кватэру на кароткi час, пасля чаго ў той жа дзень стала прапаноўваць яе iншым, ужо на працяглы тэрмiн.

Попыт на гэтую прапанову быў вялiкi. Людзi ўносiлi папярэднюю аплату за два-тры месяцы, але пры гэтым нават не цiкавiлiся дакументам аб праве ўласнасцi на гэта жыллё. А пашпарт, якi паказвала махлярка, як высветлiлася, быў згублены жыхаркай Магiлёва паўгода назад, паведамляе газета "Звязда".