У Гродне падпалілі будынак XVIII стагоддзя (фота, відэа)

Як паведамляе прэс-служба МНС, на месца выехалі дзевяць аўтамабіляў, у тым ліку шэсць аўтацыстэрнаў. Частка жыхароў самастойна выйшлі з дома, траіх чалавек выратавальнікі эвакуявалі па лесвіцы.



Высветлілася, што прычынай пажару ў будынку, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (у XVIII стагоддзі там месцілася мужчынская гімназія), быў падпал, які здзейсніў 66-гадовы гаспадар кватэры.



Агнём было пашкоджанае перакрыцце і маёмасць у кватэры. Пацярпелых не было.


Фота — mchs.gov.by