У Гродне пакажуць 12 польскіх фільмаў

Аматары польскага кіно Гродна змогуць скарыстацца магчымасцю праглядзець 12 розных польскіх фільмаў на працягу бліжэйшых 2-х месяцаў.
Гэтю магчымасць для гродзенцаў прадастаўляе грамадскае аб’яднанне “Polska macierz szkolna” падчас дыскусійнага клуба польскага кіно.

Распачнецца прагляд у суботу фільмам Тадэвуша Хмялеўскага “Jak razpetalem II wojne swiatowa” (“Як я распачаў Другую сусветную вайну”).

Да вясны аматары кіно таксама пабачаць фільмы “Сэксмісія” Юліуша Макульскага, “Рэйс” Марэка Півоўскага, "Кароль" Уладзіслава Пасікоўскага ды іншыя.

Фота: кадры з фільма "Сэксмісія"