У Гродне паставілі помнікі двум парасонам (фота)

У Гродне на тэрыторыі парка Жылібера з'явіліся нечаканыя помнікі — двум парасонам. У нядзелю ўвечары прыехалі будаўнікі і ўмантавалі на беразе ракі Гараднічанкі два парасоны. У планах горада пабудова гэтых помнікаў не была прадугледжана. Планавалася, што сёлета цэнтр горада ўпрыгожаць каля 5 помнікоў так званай гарадской архітэктуры.

А першым помнікам гарадской паркавай архітэктуры, што з'явіўся ў Гродне ў мінулым годзе, стала статуя Жылібера — заснавальніка гродзенскага батанічнага сада, імем якога зараз называецца Стары парк ў Гродне.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна