У Гродне працаўніца аптэкі сцягнула з рабаўніка майку

Жанчына аказала яму актыўнае супраціўленне. У выніку хлопец быў вымушаны ўцякаць. У руках аптэкаркі засталася майка зламысніка, якую яна аддала міліцыянтамі. Да таго ж на вітрыне засталіся адбіткі пальцаў рабаўніка, таму яго хутка знайшлі. Ён ужо прызнаў сваю віну.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, раней хлопец скраў тэлевізар у свайго бацькі.