У Гродне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Грунвальдскай бітве

У Гродне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 597-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Увечары 13 ліпеня ў памяшканні мясцовай арганізацыі "Таварыства беларускай школы" прайшла дыскусійная вечарына "Месца Грунвальда ў вызначэнні гістарычных лёсаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы: міфы і рэальнасць".

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гродзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ і рух "За Свабоду". Яны арганізавалі ілюстраваную выставу войск, якія удзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.

На вечарыну былі запрошаны гродзенскія навукоўцы: доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, даследчык Грунвальда Руслан Гагуа.

Яны распавялі пра ход бітвы, яе эканамічныя і палітычныя вынікі.

Сёння арганізатарамі гістарычнай вечарыны і моладдзю наладжана прыбіранне тэрыторыі ля памятнага знака "Пагоня на Грунвальд" блізу Каложскай царквы.

А 15 ліпеня на гэтым месцы ўскладаннем кветак грамадскасць ўшануе гадавіну бітвы.

БелаПАН