У Гродне прызямліцца "Ісус Хрыстос — суперзорка"

Рок-опера “Ісус Хрыстос — суперзорка” будзе гучаць 7-8 траўня на сцэне Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Музычная кампазіцыя па матывах аднайменнай рок-оперы Э.Л. Уэбэра і Т. Райса прагучыць у выкананні навучэнцаў Гродзенскага педагагічнага каледжа.

Нагадаем, што сусветна вядомая рок-опера ўпершыню была пастаўленая ў 1970 годзе ў лонданскім “Альберт-холе”. Існуе некалькі варыянтаў выканання гэтага легендарнага твора.

Гродзенскія выканаўцы выбралі для сябе рускую версію.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна