У Гродне раскапаюць Новы замак

У Гродне 28 чэрвеня пачнуць археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Новага замка, паведамляе "Народная газета". Перад уваходам у будынак музея археалогіі зробяць раскоп плошчай да 24 метраў. Гэта будуць першыя даследаванні археолагаў на тэрыторыі замка. Спецыялісты не выключаюць, што раней на гэтым месцы была неўмацаваная частка гораду. Тэрыторыя была заселеная з XII стагоддзя, таму археолагі лічаць, што марнай іх праца дакладна не стане.