У Гродне разбіраюць мост праз Нёман, яго перанясуць у Слуцк

Пантонны мост у Гродне праз Нёман прастаяў амаль год. Яго сабралі, каб людзі хадзілі з аднаго берага на другі падчас рэканструкцыі стогадовага Старога маста.  Вайскоўцы атрымалі заданне разабраць яго за чатыры дні і адвезці назад у Слуцк. Дарэчы, зроблены ён у 1956 годзе, каб перапраўляць цягнікі, важыць мост амаль 200 тон. Для пераходу людзей яго прыстасавалі ўпершыню: дэмантавалі рэйкі і зрабілі насціл з дошак. Гэтая схема ўнікальная для Беларусі.