У Гродне студэнтаў выхоўваюць былыя цаліннікі
У 55-ю гадавіну ад пачатку асваення цалінных земляў у Казахстане ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце сабралося больш за 20 гродзенцаў, якія ў 1950-я выязджалі на часовую або сталую працу ў далёкую савецкую рэспубліку. Сабраў іх той жа, хто і некалі адпраўляў, — былы сакратар абкама камсамолу, які сёння працуе ва ўніверсітэцкім музеі і з’яўляецца доктарам гістарычных навук.
Гродзенцы, якія асвойвалі цаліну ў Казахстане, збіраюцца, каб паразмаўляць і паразглядаць фотахроніку раз на пяць гадоў. На думку арганізатараў, такія сустрэчы “спрыяюць патрыятычнаму і працоўнаму выхаванню моладзі”, бо на іх прыходзяць і студэнты.
Сёлета мерапрыемства наведаў дарадца амбасады Казахстану ў Беларусі Кадыр Касабулатаў.
Усяго з 1954 да 1958 года з Гродзеншчыны выехала каля пяці тысяч чалавек, у асноўным студэнты сельскагаспадарчага і педагагічнага інстытутаў. Многія маюць медалі “За асваенне цалінных земляў”. А ў 2004 годзе 32 чалавекі прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў узнагародзіў медалямі “50 гадоў цаліне”.