У Гродне танцавалі жывыя скульптуры (фота)
У гродзенскім Новым Замку 10 кастрычніка шоў-балет Яўгена Якуша разам з праектам "Жывая гісторыя" зладзілі акцыю, прысвечаную спявачцы Беёнсе.
Трупа балета, афарбаваная ў белую акрылавую фарбу, паказала шэдэўры сусветнага мастацтва: "Давіда" і "Скутга раба" Мікеланджэла, "Мысляра" Радэна, а таксама знакамітых "Венеру Мілоскую" і "Афрадыту ў садах".
Па словах Яўгена Якуша, для сучаснай моладзі Беёнсе з'яўляецца прыкладам прыгажосці і здароўя. Самі ж танцоры шоў-балета таксама вядуць здаровы лад жыцця і заклікаюць усіх гродзенцаў сачыць за сабой.
Наведвальнікі выставы не толькі ўбачылі сумесь сучаснага танца і балета, але і змаглі зрабіць фота на памяць з упадабанай скульптурай. Акцыю наведалі студэнты і танцавальныя калектывы, а таксама аматары мастацтва.





