У Гродне трубач з пажарнай вежы грае “хэйнал”
Трубач грае кожны дзень у 11.59. Ён абвяшчае, што ранак змяніўся днём.
Мелодыя цягнецца роўна хвіліну. Аркестр абласнога ўпраўлення МНС прадставіў адзінаццаць пазыўных, з якіх зацвердзілі пяць. Сярод іх — варыяцыі на тэму “Радзіма мая дарагая”, “Жураўлі на Палессе ляцяць” і “Песні пра Нёман”. Мяркуецца, што трубач будзе выконваць іх па чарзе.
Ён з’яўляецца супрацоўнікам музея абласнога ўпраўлення МНС, да якога і належыць пажарная вежа. Форму пачатку XIX стагоддзя для яго пашылі паводле дадзеных з архіваў. У рэпертуары няма трывожных пазыўных, бо ў сучаснага беларускага трубача іншая функцыя. Ён павінен супакойваць гараджан і паведамляць, што за іх бяспекай сочаць ратавальнікі.