У Гродне за фігурай святой Алены пасяліліся сокалы
Пара сокалаў-пустэльгаў звіла гняздо ў нішы за скульптурай, што ўпрыгожвае фасад Бернардынскага касцёла ў цэнтры Гродна. Нядаўна ў касцёле рамантавалі званніцу, але крылатым насельнікам рабочыя не перашкодзілі. Сямёра птушанятаў у гняздзе заўважыў электрык. Старшыня рады абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзмітрый Вінчэўскі мяркуе, што ў Гродна сокалы-пустэльгі прылятаюць з Польшчы. Але гэта з’ява для горада пакуль ведьмі рэдкая.
Вінчэўскі заўважыў, што яшчэ адна пара сокалаў спрабавала пасяліцца на тэлевізійнай вежы, але зрабіць гэта ёй не дазваляюць людзі. Дарэчы, гэтыя птушкі звычайна займаюць чужыя гнёзды альбо нішы.
Як распавёў Дзмітры Вінчэўскі, у славянскіх мовах назва “пустальга” мае адзінае паходжанне. У старажытныя часы абавязкова ацэньвалі, ці можна пры дапамозе птушкі паляваць. Паколькі гэтыя сокалы ядуць грызуноў і насякомых, іх і назвалі "пустымі".