У Гродне за няплату арэнды адключылі перадатчык "БЕСТ"

Перадатчык сотавага аператара “БЕСТ”, які знаходзіцца ў адным з раёнаў Гродна, быў адключаны арэндадаўцам.
Антэна знаходзілася на будынку інтэрната. Як высветлілася, сотавы аператар не аплаціў арэнду, з-за чаго кіраўніцтва інтэрната прыняло рашэнне адключыць перадатчык.

Тым часам, у гродзенскім прадстаўніцтве "БЕСТ" дадзеную сітуацыі каментаваць адмовіліся. Дарэчы, пасля адключэння перадатчыка, якасць сувязі гэтага мабільнага аператара у гродзенскім раёне Дзевятоўка значна пагоршылася.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна