У Гродне загарэўся цягнік (фота)

Пра тое, што на чыгуначным вакзале ў Гродне гарыць цягнік, у сваім фэйсбуку напісаў Максім Губарэвіч.



Праз паўгадзіны ён выклаў фота двух пажарных машынаў, якія стаяць каля цягніка. Фотаздымак Губарэвіч падпісаў словамі “ўжо пагасілі”.