У Гродне закрываюць Стары мост і ўсталёўваюць пантонны
Сёння пачалося ўсталяванне пантоннага моста ў Гродне, які звяжа цэнтральную старую частку горада з Кастрычніцкім раёнам і будзе пабудаваны выключна для пешаходаў. Як распавёў Еўрарадыё дырэктар прадпрыемства “Гроднаграмадзянпраект” Уладзімір Дзішко, само закрыццё стогадовага Старога моста на рэканструкцыю адбудзецца 15-га кастрычніка, аднак некаторыя работы ўжо пачаліся: закуплены высокамарачны метал і маставая сталь ў Расіі.
У бліжэйшым часе будуць пастаўлены 4 апоры. Сама рэканструкцыя гэтай пабудовы будзе цягнуцца трохі больш за паўгода.
Дарэчы, у планах гродзенскіх горадабудаўнікоў для вырашэння транспартных праблем — узвядзенне яшчэ аднаго — 4-га моста ў горадзе.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна