У Гродне затрымалі 60-гадовага эксгібіцыяніста
Сам мужчына заяўляе, што спраўляў патрэбу.
У Гродне праваахоўнікі затрымалі 60-гадовага мужчыну і пачалі на яго справу за хуліганства. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, пенсіянер дэманстраваў геніталіі непаўналетняй дзяўчыне.
У дзень здарэння мужчына вяртаўся з клуба гульнявых аўтаматаў. На вуліцы ён пабачыў незнаёмую дзяўчыну і стаў дэманстраваць ёй свае полавыя органы.
Дарэчы, раней мужчына да адказнасці не прыцягваўся. Сам ён сцвярджае, што проста спраўляў патрэбу. Аднак яго заявам супярэчаць словы дзяўчыны.
Гродзенца затрымалі, высвятляецца матыў і прычыны яго дзеянняў.