У Гродне з'явіцца першы пахавальны дом

У Гродне плануецца пабудаваць пахавальны дом на праспекце Касманаўтаў. Для горада гэта першы такі аб'ект. Пахавальны дом размясціцца каля старых гарадскіх могілак. Ужо распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя. Мяркуецца, што будаўніцтва пачнецца на пачатку 2010 года, паведамляе Блог Гродна s13.

Пахавальны дом будзе прызначаны для правядзення жалобных цырымоній, у тым ліку адпяванняў нябожчыкаў. У доме будзе шэсць рытуальных залаў і сёмая — для асаблівых выпадкаў. Прадугледжваюцца таксама памяшканні для сваякоў і святароў. Таксама тут размесціцца крама рытуальных тавараў.