У Гродне з’явіўся доларавы мільянер
Гродзенская падатковая інспекцыя падвяла вынікі па дэклараванні сукупнага гадавога прыбытку на 1 траўня 2007 года. Высветлілася, што адзін з мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў зарабіў летась больш за два мільёны долараў. Яго сукупны гадавы прыбытак склаў амаль 4,5 мільярда беларускіх рублёў або амаль 2 мільёны 123 тысячы долараў. А наогул, найбольшая сума сукупнага гадавога прыбытку сярод фізічных асоб у Гродне склала крыху больш за 50 тысяч долараў у эквіваленце.
Беларускі партызан
Беларускі партызан