У гродзенскіх тралейбусах устанавілі эксперыментальныя кампосцеры
Эксперыментальныя кампосцеры ўстанавілі ў некалькіх гродзенскіх тралейбусах. Падчас правядзення кантролю праязных білетаў яны адключаюцца кіроўцам. Новую мадэль кампосцера распрацавалі супрацоўнікі гродзенскага
тралейбуснага ўпраўлення.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, пасля гэтага новаўвядзення кантралёры спадзяюцца атрымаць рашаючую перамогу ў "вайне" з "зайцамі", якая працягваецца ўжо некалькі гадоў з выкарыстаннем мясцовых радыё і газет.
Нават адміністрацыйныя пакаранні і суды не палохалі безбілетнікаў. Штогод у гродзенскім грамадскім транспарце затрымліваюць як мінімум 80 тысяч "зайцоў". Аднак транспартнікі мяркуюць, што іх у тры разы болей.