У гродзенскім касцёле пачала працаваць інтэрнэт-кавярня

У гродзенскім касцёле на Дзевятоўцы працуе інтэрнэт-кавярня, паведамляе "Твой стыль". Карыстацца паслугамі інтэрнэт-кавярні змогуць усе парафіяне мікрараёна. Як распавёў кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, пры стварэнні інтэрнэт-кавярні ўлічваліся найперш інтарэсы моладзі."Цяпер школьнікі і студэнты, якія не маюць кампутара ў хаце, змогуць знаходзіць патрэбную інфармацыю і рыхтавацца да заняткаў непасрэдна у інтэрнэт-кавярні. Бацькі, у сваю чаргу, будуць упэўнены ў тым, што дзеці знаходзяцца пад надзейнай апекай," - распавёў кс. Павел.