У Гродзенскім універсітэце ад пачатку тыдня чакаюць прыезду Лукашэнкі?

Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Гродне. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён мусіў прыехаць ужо заўтра, але ягоны візіт перанеслі на 22 кастрычніка. У корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе плануюць прымаць высокага госця, супрацоўнікам кафедраў загадалі прыбраць электрычныя імбрыкі і кубкі. Сейфы, шафы і шуфляды неабходна зачыніць на замок і здаць ключы. У такім рэжыме ўніверсітэцкі корпус працуе ад пачатку тыдня.

Як стала вядома ад студэнтаў ВНУ, спісы супрацоўнікаў і студэнтаў, што возьмуць удзел у сустрэчы, ужо складзеныя і зацверджаныя. У асноўным туды трапілі старасты груп, старшыні пярвічак БРСМ і прафсаюзнае кіраўніцтва.