У Гродзенскім заапарку ўлетку нарадзілася 7 жывёлаў

Тры алені, поні, лань, лама і як нарадзіліся ў Гродзенскім заапарку за апошнія паўтара месяцы. Таксама да экспанатаў заапарка дадалася маленькая казуля. Яе знайшоў у лесе і прынес у заапарк адзін з гарадзенцаў. Цяпер казуля, якую супрацоўнікі заапарка назвалі Кузяй, жыве ў карантыне. Яна харчуецца дзіцячымі малочнымі сумесямі і казіным малаком. Праз нейкі час яе пераселяць у вальер, дзе ўжо жыве адна казуля.

Самаму маленькаму з нованароджаных ― яку ― зараз крыху больш за тыдзень. Гэта ўжо трэцяе “дзіця” ў пары гродзенскіх якаў. Папярэднія зараз знаходзяцца ў іншых заапарках.

Большасць капытных дае прыплод менавіта ўлетку, дадае газета “Рэспубліка”