У гродзенскім заапарку зноў з'явіцца слон
Да 2011 года плануецца завяршыць рэканструкцыю гродзенскага заапарка. На завяршэнне работаў, якія вядуцца з 2002 года патрабуецца яшчэ каля 20 мільярдаў рублёў. Сёлета рэканструкцыя будзе прафінансаваная на 3 мільярды, інфармуе блог Гродна s13.
На сённяшні дзень пабудаваныя памяшканні для цеплалюбных і горных капытных, вальеры для драпежных птушак, мядзведнік. Пабудаваны і цалкам абсталяваны новы ветэрынарны корпус, сканчаецца будаўніцтва кармакухні і складоў. Дабудоўваюць вальеры і хаткі для вярблюдаў, якаў і зуброў.
У бліжэйшыя гады будзе будавацца новы тэрарыўм, малпоўня, сланоўнік. Адміністрацыя хоча купіць новага слана — наўзамен таго, што памёр на пачатку рэканструкцыі.
Дарэчы, у заапарку, нягледзячы на рамонт, нараджаюцца жывёлы. Нядаўна нарадзіліся дзіцяняты ў антылопы нільгау, камерунскай авечкі.