У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары

Парламенцкія выбары праходзяць сёння ў Грузіі. У іх удзельнічаюць дзевяць палітычных партый і тры выбарчыя блокі. За ходам выбараў назіраюць каля трох тысяч замежных і каля дзвюх тысяч мясцовых назіральнікаў. Парламенцкія выбары не будуць праходзіць на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія не жадаюць падначальвацца Тбілісі.

Адзначым, што два выбарчыя ўчасткі адкрытыя ў Іраку, дзе праходзяць службу каля 2000 грузінскіх вайскоўцаў.

РИА "Новости"