У Грузіі святкуюць Дзень незалежнасці
26 траўня – Дзень незалежнасці Грузіі. У гэты дзень у Тбілісі ўрачыста адкрылі помнік "Манумент героям" і зладзілі вайсковы парад. "Манумент героям" узводзіцца ў памяць загінулых у 1921 г. юнкераў, а таксама ахвяраў войнаў ў Абхазіі ў 1992-1993 гадах і з Расіяй у жніўні 2008 г. Помнік, паведамляе Onet.pl, спраектаваны іспанскім дызайнерам Альберта Дамінга Каба і ўяўляе сабой 48-метровую металічную канструкцыю з прызмамі з арганічнага шкла, на якіх выгравіраваныя імёны загінулых.
Незалежнасць Грузіі, як і незалежнасць Беларусі, была абвешчаная ў 1918 г. - дэмакратычным ўрадам на чале з Ноэ Жарданія. Дэмакратычная Рэспубліка Грузія праіснавала да лютага 1921 г., пасля чаго незалежнасць была забраная Саветамі.