У Грузіі выратавалі беларускага альпініста на гары Ушба
Яго напарнік загінуў падчас узыходжання.
Грузінскія выратавальнікі эвакуявалі з гары Ушба беларускага альпініста, які ўчора трапіў у бяду падчас узыходжання. Ён падымаўся на гару разам са сваім напарнікам-земляком, які сарваўся ўніз і загінуў.
Эвакуяваны альпініст не атрымаў ніякіх цялесных пашкоджанняў і яго стан характарызуецца як стабільны, паведамляе інтэрнэт-выданне “Навіны-Грузія”.
Нагадаем, што некалькі дзён таму на Каўказе загінуў яшчэ адзін беларускі альпініст: 64-гадовы мужчына ўзыходзіў на гару Джангітаў у Кабардына-Балкарыі ў складзе групы альпіністаў і сарваўся з вышыні 3,5 тысячы метраў.
Фота: photos.sakhalin.name