У харвацкай кавярні замест грошай разлічваюцца малітвамі
У сталіцы Харватыі, Заграбе, адкрылася новая кавярня “Едра”. За напой наведвальніка папросяць некалькі разоў прачытаць якую-небудзь малітву.
Колькі часу давядзецца патраціць на малітву — залежыць ад напою. Так, больш за ўсё “каштуе” Coca-Cola. За яе давядзецца прачытаць пяць малітваў да Багародзіцы. Філіжанка капучына абыдзецца наведвальніку ў чатыры “Ойча наш”, паведамляе NEWSru.com.
Спачатку ў кавярні было толькі пяць столікаў, але яна стала карыстацца вялікай папулярнасцю, і сёння афіцыянты абслугоўваюць ужо дваццаць сталоў. Колькасць наведвальнікаў увесь час павялічваецца. Дарэчы, кавярня фінансуецца з мясцовага бюджэту.