У хатнім калодзежы ў Столінскім раёне патанула дзіцё

Хлопчык 2012 года нараджэння патануў у калодзежы на падворку свайго дома ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Трагедыя адбылася 25 чэрвеня каля дзесяці гадзін вечара. Падчас гульні дзіцё няпоўных трох гадоў скокнула з кучы пяску на драўляную крышку калодзежа. Яна зламалася, і хлопчык зваліўся долу. Бацька, які быў непадалёк, спрабаваў выратаваць сына. Нягледзячы на ​​тое што вады ў калодзежы было няшмат, дзіцё патанула. Мяркуецца, што ён мог стукнуцца падчас падзення і страціць прытомнасць, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку. Як паведамілі ў Столінскім райвыканкаме, сям’я, у якой адбылася трагедыя, характарызуецца станоўча. У ёй таксама выхоўваецца дзесяцігадовая дачка, паведамляе БЕЛТА.

З пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці патанулі 33 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей.

Фота: dic.academic.ru