У хэдлайнеры "Гластанбэры-2009" прадказваюць Спрынгсціна і Blur

Хэдлайнерамі брытанскага музычнага фэсту "Гластанбэры" 2009 года могуць стаць Брус Спрынгсцін і гурт Blur. Як паведамляе Digital Spy, афіцыйна ўдзел гэтых выканаўцаў у фэсце пакуль не пацверджаны, аднак арганізатары разлічваюць дамовіцца з імі пра выступ хуткім часам.

Мяркуецца, што Спрынгсцін будзе закрываць фэставую суботу на сцэне Pyramid Stage, а Blur выступяць тамака ж на наступны дзень. Сярод іншых на "Гластанбэры-2009" таксама заяўленыя каманды Franz Ferdinand, The Ting Tings і Рольф Харыс.

Раней арганізатары фэсту заяўлялі, што жадаюць запрасіць у якасці хэдлайнераў гурты Radiohead, Coldplay, Led Zeppelin і Стыві Ўандэра.

Нагадаем, што лідэр Blur Дэйман Албарн нядаўна абвясціў пра намер ўз'яднаць гурт, які не функцыянуе з 2003 года. Што да Бруса Спрынгсціна, музыка працуе над новым альбомам "Working On A Dream", выхад якога чакаецца ў студзені 2009 года.

"Гластанбэры", які праводзіцца ў графстве Сомерсэт з 1970-х гадоў, з'яўляецца найбуйнейшым брытанскім і еўрапейскім музычным фэстам. Традыцыйна ён праводзіцца ў апошнія выхадныя чэрвеня. У 2009 годзе мерапрыемства адбудзецца з 26 па 28 чэрвеня.

Фота: www.mielofon.com