У Хойніках супрацоўнікі МНС узарвалі два пяціпавярховыя дамы

Два аварыйныя пяціпавярховыя дамы ўзарвалі ў Хойніках супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 
Раніцай 150 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, якія находзіліся па-суседству з аварыйнымі будынкамі.

Паведамляецца, што з дапамогай выратавальнікаў хойніцкі бюджэт сэканоміў каля 300 мільёнаў рублёў. Агулам у Гомельскай вобласці свайго часу чакаюць яшчэ 250 аварыйных будынкаў.

СТВ