У Хойніках у металалом здалі гармату са снарадам
У пункце прыёму металалому ў Хойніках выявілі гармату часоў другой сусветнай вайны. Як паведамляе газета "Рэспубліка", у ствале разабранай на часткі саракапяткі знаходзіўся артылерыйскі снарад. Супрацоўнікі КДБ цяпер імкнуцца адсачыць ланцужок, па якім выбухованебяспечныя рэчы сталі прадметам бізнэсу. З гарматы ж сапёры вынулі снарад і абясшкодзілі яго ў бяспечным месцы.