У Хойніках з раённай бальніцы скралі электракардыёграф

Электракардыёграф, з дапамогай якога робіцца электракардыёграма сэрца, скраў невядомы з медыцынскага кабінета Хойніцкай раённай бальніцы. Яго кошт ацэньваецца ў 3,5 млн рублёў.
Медыкі кажуць, што прадаць медтэхніку злодзею наўрад ці ўдасца, тым больш, што на электракардыёграфе ёсць дадзеныя аб прыналежнасці да канкрэтнай установы. Не зможа ён яго скарыстаць і ў прыватным парадку, бо трэба не толькі ўмець падключыць прыбор і правесці даследаванне, але і расшыфраваць атрыманыя дадзеныя. Таму ў бальніцы не губляюць надзеі, што злодзей верне медтэхніку на месца.

Міліцыя тым часам распачала крымінальную справу, інфармуе "Народная газета"