У імшы на свяце Маці Божай Будслаўскай узялі ўдзел 17 тыс. чалавек

"Колькасць пілігрымаў з году ў год расце" - сказаў БелаПАНу прэсавы прадстаўнік Беларускага каталіцкага касцёла а. Аляксандр Улас.
Толькі на імшы былі 17 тыс. чалавек, пілігрымы прыйшлі пехатою і прыехалі з усяе Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Ўкраіны.

У імшы бралі ўдзел 90 святароў, сярод якіх - мітрпаліт Мінска-Магілёўскі  Тадэуш Кандрусевіч і апольстальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Сяргей Гаек.

Ацэньваецца, што ўсяго на свята сабралася больш за 50 тысяч пілігрымаў.

А. Аляксандр Улас нагадаў, што ў 2013 будзе адзначацца 400-годдзе побыту цудадзейнага абраза Маці Божай у вёсцы Будслаў.