У Інданэзіі ад цунамі загінула 394 чалавекі
Лік загінулых і зніклых без вестак у выніку цунамі ў Інданэзіі ідзе на сотні, паведамляе ВВС. Ратавальнікі заяўляюць, што амаль не спадзяюцца знайсці жывымі 300 з лішкам чалавек. Стыхія абрынулася ў панядзелак на Ментавійскія і Пагайскія выспы. Прадстаўнікі ратавальнай службы мяркуюць, што трохметровая хваля хутчэй за ўсё знесла людзей у адкрытае мора. З борту самалета бачылі мноства целаў у акіяне. На сёння вядома, што колькасць загінулых ад цунамі — 394 чалавекі.
У 2004 годзе пасля цунамі, якое забрала жыцці амаль 250 тысяч чалавек, у рэгіёне ўсталявалі дарагую сістэму ранняга папярэджання, але ў дадзеным выпадку яна, хутчэй за ўсё, не спрацавала.
У 2004 годзе пасля цунамі, якое забрала жыцці амаль 250 тысяч чалавек, у рэгіёне ўсталявалі дарагую сістэму ранняга папярэджання, але ў дадзеным выпадку яна, хутчэй за ўсё, не спрацавала.