У Індыі выратавалі салдата, які амаль тыдзень таму трапіў пад лавіну
У Індыі выратавалі салдата, які амаль тыдзень таму трапіў пад лавіну. У крытычным стане яго даставілі ў вайсковы шпіталь у Нью-Дэлі.
Як інфармуе ІТАР-ТАСС, здарэнне адбылося 3 лютага. На ледавіку Сіячэн у Гімалаях на вышыні амаль 6 тысяч метраў пад лавіну трапілі 10 салдат. Ратавальнікі знайшлі пакуль толькі аднаго. Ён знаходзіўся пад амаль 8 метрамі снегу.
Адзначаецца, што за апошнія тры дзесяцігоддзі на ледавіку Сіячэн загінулі каля 8 тысяч салдат.