У Індыі зладзяць перапіс кастаў
Першы з каланіяльных часоў перапіс кастаў пройдзе ў 2011 годзе ў Індыі, паведамляе БЕЛТА. Пачаць перапіс плануюць у ліпені-верасні наступнага года пасля таго, як скончаць збор інфармацыі ў часе ўсеагульнага перапісу насельніцтва краіны. Яго ў Індыі пачалі сёлета ўвесну. Праўда, падаваць звесткі пра сваю датычнасць да пэўнай касты не абавязкова. У індыйскім грамадстве традыцыйна існавала сістэма раздзялення жыхароў на касты ў адпаведнасці з іх паходжаннем і родам заняткаў. Афіцыйна каставую сістэму адмянілі ў 1950 годзе. Аднак шмат у якіх рэгіёнах краіны чальцам ніжэйшых кастаў дагэтуль забаронена камунікаваць з чальцамі іншых кастаў.
Значная частка індыйскіх палітыкаў выступіла супраць каставага перапісу. Па іх думку, такая кампанія будзе спрыяць замацаванню дыскрымінацыі ў грамадстве.
Значная частка індыйскіх палітыкаў выступіла супраць каставага перапісу. Па іх думку, такая кампанія будзе спрыяць замацаванню дыскрымінацыі ў грамадстве.